З асалодай...

З асалодай піў студзёную ваду.
 - Да цябе прыйду ,
                - казаў,
                - Яшчэ прыйду.
Адышла даўно ў нябыт
                гарачыня,
А цябе няма ўсё ды няма.

А аднойчы я сядзела ля акна,
На двары была студзёная зіма,
Дзверы рыпнулі ціхенька за спіной,
Вусны нібы апякло гарачынёй.

Загарэлы, узмужалы, пажаданы,
Ты прыехаў. І назваў мяне каханай.

З той хвіліны не адна
               прайшла зіма.
І мінула не адна
              гарачыня,
А й цяпер,
         калі прыходзіш ты дамоў
І бярэш мяне за плечы,
                зноў і зноў
Я узрушана падзякую свой лёс,
Што спякотны дзень
              шчаслівы той прынёс.


Рецензии
"Я прыду к табе" - "я прыйду да цябе"

і ніяк інакш)))

Вершы   04.02.2014 20:15     Заявить о нарушении
А верш выдатны!!!
Поспехаў!!! Я яшчэ вярнуся!!!

Вершы   04.02.2014 20:17   Заявить о нарушении
Шчыра дзякую!!!
Звярнула ўвагу на Вашу заўвагу, паспрабую выправіць...)))
Поспехаў!!!
Вяртайцеся! Буду рада!

Мария Хрусталёва-Перчик   04.02.2014 20:56   Заявить о нарушении