Крумкач Эдгар По пераклад
Раз, калі я ў глухую поўнач, бледны і стомлены, разважаў над грудай каштоўных, хаця забытых ужо навукоўцамi, амаль гiбельных фаліянтаў, калі я ў салодкай дрымоце ламаў над імі сабе галаву – мне падаўся, раптам, лёгкі грук: як нібыта хтосьці-то ціхутка бразнуў у дзьверы майго пакоя. "Гэта нейкі падарожны, – мармытнуў я пра сябе, – стукае да мяне ў пакой – валацуга, і больш нічога. "
Так, я выдатна памятаю. На вуліцы стаяў тады сцюдзёны снежань. Дагараючы ў каміне вугаль абліваў падлогу сьвятлом, у якім бачна была ягоная агонія. Я горача чакаў пачатку ранка; марна намагаючыся ў той жа час ўтапіць у сваіх кніжках журбу па маёй незваротна страчанай Ленор, па каштоўнай і святазарнай Ленор, імя якой вядома там анёлам і якую тут не паклiкаць больш ніколі.
А шэлест шаўковых пурпуровых завес, поўны смутку і мроi, моцна трывожыў мяне, поўніў душу маю жахлівымі, невядомымі мне дагэтуль спалохамi, так што ў выніку, каб замарудзіць біццё свайго сэрца, я узняўся, прыняўшыся паўтараць сабе: "Гэта які-небудзь прахожы, які жадае ўвайсці да мяне; гэта які-небудзь запознены валацуга стукае ў дзьверы майго пакою; гэта ён, і больш нічога ".
Ад гэтага мая душа адчула сябе больш бадзёра, і я, ні хвіліны не вагаючыся, сказаў: "Кім бы там ні быў, малю цябе, даруй радзi Бога; справа, ці бач, у тым, што я задрамаў крышку, а ты так ціха пастукаў, так ціха падыйшоў да дзьвярэй майго пакоя, што я ледзь-ледзь цябе пачуў ". Без маруджання я раскрыў дзьверы насьцеж, – морак і нічога больш.
Прыгледзеўшыся ў гэты змрок, я нейкi час стаяў, здзіўлены, поўны жаху і сумненьня, мроiў такімі мроямі, якіх не адважыўся ні адзін смяротны, але маўклівасць не была перапынена і пазапакойная цішыня не парушалася а нічым. У прорву было прашаптана адно толькі слова "Ленор", і гэтае слова прамовіў я. Рэха паўтарыла яго, паўтарыла, – і больш нічога.
Я зачыніў шчыльна дзверы, адчуваючы, што душу маю пячэ агнём скруса, і тут я iзноў пачуў стук, - стукат мацнейшы, чым раней. "Напэўна, – прыкiну я, – нешта крыецца за аканіцамі; толькi зірну ў чым справа, а тым часам дам перадыхнуць крышку майму спалоханаму сэрцу. Вось, гэта – вецер, вецер і больш нічога ".
Тады я штурхнуў аканіцы, і ў акно, гучна пляскаючы крыламі, уляцеў велічны крумкач – птушка сьвяшчэнных дзён старажытнасці. Ён не выказаў да мяне ніякай павагі; ён не спыніўся, не запнуўся ні на хвіліну, а з постаццю лорда ці лэдзі ўзвіхурыўся на брамах майго пакоя, падняўшыся на бюст Палады на брамах майго пакоя, – ўзняўся, сеў і ... нічога больш.
Тут гэтая чорная, як эбен, птушка важнасьцю сваёй зграбі і строгасцю свайго погляду выклікала ў маім маркотным уяўленні ўсмешку, і я спытаў: "Хоць твая галава і без шалома, і без шчыта, але ты ўсёткі не трусь, пануры, стары крумкач, вандроўнік з берагоў ночы. Распавядзі, як клічуць цябе на берагах той Плутонавай начы ". Крумкач же каркнуў: "Nevermore! "
Я быў вельмі зьдзіўлены, што гэта нязграбнае крылатыя стварэнне так лёгка зразумела чалавечыя словы, хаця адказ яго і не меў для мяне адмысловага сэнсу і ані не палегчыў майго смутку; але, трэба ж прызнацца, што ні аднаму смяротнаму не было дадзена бачыць птушку на брамах сваёй пакою на абчасаным бюсце, птушку або звера на брамах свайго пакою, якія б мелi імя:" Nevermore! "
Аднак крумкач, спакойна сядзеў на бюсце i вымавіў толькі адно тое слова, быццам бы ён ў адзiнае гэта слова ізліў ўсю сваю душу. Ён не прамовіў нi што іншае, ён не скрануўся ні адзіным пяром; а я прыгадаў тады сабе ціха: "Другi мае ўжо далёка адляцелі ад мяне; а як надыдзе раніца, і гэты так жа пакіне мяне, быццам мае мінулыя, ужо зніклыя, надзеі ". На што птах адказаў: " Nevermore!"
Пачуўшы гэткі адказ, я, ўвесь задрыжэўшы, сказаў: "Несумненна, слова, вымаўляемае птушкай, можна лiчыць яе адзіным ведам, якому яна навучылася ў свайго няшчаснага гаспадара, якога мо некае няўмольнае гора мучыла без адпачынку і тэрміна, пакуль яго песні не пачалі завяршацца адным і тым жа прыпевам, пакуль незваротна загінуўшыя спадзяваннi не ўзнялі меланхалічнага прыпева: "Ніколі, ніколі больш! "
ТакIм чынам крумкач зноў выклікаў у маёй душы ўсмешку, і я падкаціў фатэль менавіта да дзверы, насупраць бюста і птушкі; затым, паглыбіўшыся ў аксамітныя падушкі фатэля, я прыняўся разважаць, імкнучыся разгадаць, што жадала сказаць гэтая вешчая птаха старажытных дзён, што прагнула дасведчыць гэтая сумная, нязграбная, злашчасная, хударлявая і вешчая птаха, якая каркала сваё: " Больш ніколі! "
Я заставаўся ў такім становішчы, губляючыся ў здагадках і марах, і, не звяртаючыся ні з адзіным словам да птушкі, вогненныя вочы якой спальвалі мяне цяпер да глыбіні сэрца, я ўсё намагаўся разгадаць таямніцу, а галава мая прывольна ляжала на аксамітнай падушцы, якую лашчыла святло лямпы, – на тым фіялетавым аксаміце, лашчымым сьвятлом лямпы, куды яна ўжо не схіліць сваёй галоўкі больш ніколі!
I тут мне падалося, што паветра пачало мала-памалу поўніцца клубамі дыму, які выходзіў з кадзіла, якое разгойдвалі серафімы, i iх ступні коўзаліся па дыванах пакоя. "Небарака! – ускрыкнуў я сам сабе. – Бог твой праз сваіх анёлаў дае табе забыццё, ён пасылае табе бальзам забыцця, каб ты не ўспамінаў больш пра сваю Ленор! Пі, пі гэты гаючы бальзам і забудзь згінуўшую беззваротна Ленор! " Крумкач жа зноўку: "Nevermore! "
"Прарок! – заклікаў я, – злашчаснае стварэнне, птах або д'ябал, далi бог ўсё-ткі прарок! Будзь ты нават выкінуты, выкінуты ўраганам, цi будзь ты, пасланы самім спакуснікам, тым не менш, ты не падаешся мне спалоханым, распавядзі мне ўсю праўду: ці ёсць тут, на гэтай пустэльнай, поўнай летуценняў зямлі, у гэтай абіцелі смуткаў, ці ёсць тут, – аднак, – Ці ёсць тут бальзам забыцця? Скажы, малю цябе, не утойвай! " Крумкач настойваў: "Nevermore! "
"Прарок! – прыахвоцiў я, – злашчасная стварэнне, птах або д'ябал, але ўсё-ткі прарок! У імя гэтых нябёсаў, распасцёртых над намі, у імя таго бажаства, якому мы абодва пакланяемся, распавядзі гэтай горкай душы, дадзена ці будзе ёй у далёкім Эдэме абняць тую святую, якую анёлы клічуць Ленор, прытуліць да грудзей маю мілую, прамяністую Ленор! " Крумкач упарціўся:" Nevermore! "
"Дык будуць жа гэтыя словы сігналам да нашага развiтання, птушка або д'ябал! –
ускрыкнуў я, прыўзняўшыся з крэсла. – Адыдзіся ізноў на буру, вярніся да берага
Плутоновой ночы, I не пакідай тут ні адзінай чорнай пярынкі, якая можа нагадаць аб ілжы, што выйшла з тваёй душы! Пакінь мой прытулак неапаганена! Пакінь гэты бюст на брамах майго пакоя. Вырві сваю дзюбу з майго сэрца і знёсi свой мроівы вобраз далей ад маёй дзверы! " Крумкач націскнуў:" Nevermore! "
І тый крумкач, усё такi ж нерухомы, сядзіць на бледным бюсце Палады, як раз
на брамах майго пакоя, і вочы яго глядзяць, нібы вочы д'ябла, які навучыўся марыць, і святло лямпы, якое падае на яго, кідае на падлогу ягоны цень; і душа мая з круга гэтай цені, вагаючайся па падлозе, не выйдзе больш ніколі!
(1885)
Свидетельство о публикации №111120610144