Падзякую Богу...
За змрок і дарогу,
За подых гарачы,
За сумнае з плачам.
За сэрца балючае.
За слова гаючае.
За радасны вокліч.
За позіркі побач.
За радасць сустрэчы.
За добрыя рэчы.
За свет. За размову
Сяброў адмысловых.
За тое, што ўвагай
сваёй не мінае.
За тое, што гэткай
мяне ён кахае.
Падзякую Богу
За дапамогу.
Свидетельство о публикации №111120508448
Мария Хрусталёва-Перчик 05.12.2020 15:14 Заявить о нарушении