Шлях да цябе ня блiзкi
Праз глыбіню вачэй
Ляці праз старонкі вятрыска
Наскрозь прадзьмувай хутчэй.
І рухі свае прыпыняць
Бясконцыя дзён ланцугі
І смак твае вусны пакінуць...
Вятрыска, узнімай сцягі!
Яны сваім крокам над багнай
Трапечучы ў вышыні
Адчуюць як дыхаць я прагну
Вятрыска, мне адчыні!
Сцягі пакіда;юць, а боты
Не зносяць ніяк каралі
Няма ім ні кроплі самоты
Што нам з нараджэння далі.
Калі ўжо праз час сустрэнем
Адзін аднаго з табой
З усмешкаю скажуць нам вусны:
Заўсёды – твая, заўсёды – я твой.
Свидетельство о публикации №111112606041