Мне цяжка жыць...
Цяжар такі – амаль што невыносны.
Гляджу з тугой у стылыя нябёсы
І адчуваю – гэта ўжо зіма.
Калее сэрца ў першых маразах…
Губляе сэнс пустое існаванне…
Навошта жыць у цемры, без кахання,
На вастрыі расстайнага ляза?
24.11.2011
Свидетельство о публикации №111112406434