Знямела сэрца...
Скончыўся завод.
Пустая ява
Болей не турбуе.
Навокал чэрці
Водзяць карагод
І ўсё чакаюць
Пільна: ці ўпаду я.
Сапрэлым лісцем
Цешыцца душа,
Жыве тугой:
Цямрэча, сум бясконцы.
Благое выйсце –
Стылая шаша,
Калі над ёй
Ужо не свеціць сонца.
Усё – “навошта”,
Ўсё вакол – “дарма”.
Рух – бессэнсоўны...
Вытрымаць? Упасці?
Не мае кошту
Гэтая турма.
І так умоўна
Прывіднае шчасце.
22.11.2011
Свидетельство о публикации №111112306064