Я чырванею...
І мне да болю горача і прыкра,
Што не хапае сораму ў іх
І мацярынскага зусім няма інстынкту.
Я чырванею за людзей такіх,
Што па судах дзяцей сваіх цягаюць,
Навошта брудам абліваць яшчэ малых,
Яны ж пасля ў гэтым брудзе вырастаюць.
Я чырванею за людзей такіх,
Што, нарадзіўшы, забіраюць жыцці.
Навошта, Божа, ты ствараеш іх,
Што ў наркотыках з гарэлкай бачаць выйсце?
Я чырванею за людзей такіх,
Што модна прыкрываюцца “піярам”,
Няма, напэўна, таленту ў іх,
Затое ў тэлевізар лезуць тварам.
Я чыравнею за людзей такіх,
Каторыя бацькоў не паважаюць.
І смела адмаўляюцца ад іх,
І ад сябе падалей адпраўляюць.
Я чырванею за людзей такіх,
Што “пашчай” раўнадушна пазяхаюць.
Чаго чакаць, скажыце, нам ад іх?
Хаця яны, магчыма, і чакаюць.
Я чырванею за людзей такіх,
Што толькі тварам на людзей падобны.
А я сама – ці лепшая за іх?
Бо я таксама не дзялю па-роўну.
Маліся, Божа, за людзей сваіх,
Злачынцамі каб маці не рабіліся,
За маладых, здаровых і старых,
За тых, што прад табою памыліліся.
Свидетельство о публикации №111112105341
бо яны не стояць гэтага.
Прывет, Аксана.
Владимир Шиманович 2 22.12.2014 03:28 Заявить о нарушении