Мой свет
Куды брудны позірк не трапіў пакуль,
Самотнае сэрца спакой атрымае.
Спакой вабіць гукам лагодным адтуль.
Жаданая мара тут ёсць рэчаіснаць,
Магчымасці значна ясней і глыбей.
Тут бруду няма, ён - старая прывіднасць,
Якая атручвала душу раней.
Тут Сонца са згустку знішчальных матэрый
У асобе агністай істоты жывой,
А словы і думкі тут маюць памеры -
Да іх можна нават крануцца рукой!
Той свет не далёка зусім - і не побач,
Там шмат чаго ёсць - і нічога няма.
Не ўсход і не захад, не поўдзень, не поўнач,
І нават не пункт на планеце Зямля.
Я вочы заплюшчу - і там апынуся,
Ва ўяўна-сапраўдным тым свеце маім.
Але ёсць і тое, чаго я баюся:
Там месца, напэўна, не хопіць дваім.
Свидетельство о публикации №111111902244