Сталасць

 
Я расхрыстаны на крыжы,
Выратаваны тваім каханнем.
Дзесьці на невызначаным рубяжы
Адбылося душы хістанне.
Твае вочы, іх сумны погляд,
Пацалункі твае сярод ночы –
Усё ўспомніў праз сэрца стогны,
Як адзін па жыцці я крочыў.
Я расхрыстаны на крыжы
Твайго і майго кахання,
Толькі радасна на душы:
Сэрца запела ўранні.
Зразумеў: ад мяжы да мяжы
Праз жыццё нам праходзіць разам
Праз апошнія рубяжы,
Наканаваныя часам.


Рецензии