Паразуменне
Даўно дарослы я, а ты сваёй рукой
Па валасах маіх сівых праводзіш,
Вачэй сваіх засмучаных не зводзіш.
А я жыву сваёй сям’ёй, сваім жыццём
І да цябе зусім не прыязджаю,
Як быццам заручыўся з небыццём
І роднай маці пагарджаю.
А ты, старэнькая, чакаеш
Нібы малога, як раней,
І як заўсёды прабачаеш
За тое, што раблю яшчэ бальней.
За чэрствасць і бяссонны колер ночы
Прабач, матулечка, твой сын,
Нібы сляпы, убачыў сон прарочы:
Тваю далонь, свае сівыя валасы…
Свидетельство о публикации №111111802314