Вянок на Купалле
Ліпеньская ночка,
А дзяўчына падбірала
Кветкі для вяночка.
Тыя крохкія галоўкі
Перад ёй схілялі,
Як да мастака алоўкі
Ў ручанькі траплялі.
Што за цуд расліны неслі,
Вабячы спакусна?
Ад вачэй – блакіт нябесны,
Полымя – ад вуснаў.
Размяшчаліся іскрынкі
Нейкім дзіўным чынам,
І спляталіся сцяблінкі
Ланцужком адзніным.
Па начы бадзяўся ветрык,
Вёска засынала,
Карагод сарваных кветак
Рэчанька прымала.
Асцярожна бег і роўна
Прыгажун-вяночак
Па шаўковых хвалях цёмных
І хаваўся ў ночы.
Ён шукаў прыгожы бераг
І, канешне, шчасце,
У якое нашу веру
Немагчыма ўкрасці.
Кажуць нам паданні-казкі:
Новае світанне
Прынясе з вянком купальскім
Да людзей каханне.
Сакавік 2003 г.
Свидетельство о публикации №111111500929