Давай запальвацца адзiн ад аднаго...
Нібыта свечкі, каб імглу перамагчы –
Ты ад майго натхнення, я, брат, ад твайго,
Бы дзве паходні адзінокія ўначы!
Няхай ярчэй шугае полымя любві
І ўсё вышэй мільгаюць іскры мілаты!
Ты цень маю сваім анёлам назаві –
І я прыйду, калі мяне паклічаш ты.
Мы будзем разам піць світальную расу
І наталяцца мілагучным хараством.
Я ў іншы свет зямное шчасцейка ўнясу,
Калі надыдзе час пакінуць родны дом.
А ты мяне, о, сябра мой, успамінай
І падкідай мне ў пекла вершаў вугалькі…
Калі ж пачуеш, як шапоча лісцем гай,
Прымі мае – з нябёс дасланыя – радкі.
30.07.2011
Свидетельство о публикации №111111405852