Мой скарб
Шукаю вытокі ў дзяцінстве далёкім,
Чаромха мне дорыць сваю прыгажость.
Хай старасці хутка пачуюцца крокі,
Але не шкадую, бо ўсё ў мяне ёсць!
Ёсць сэрца, натхнёнае водарам краю,
Куток, куды ўпотайкі бегла не раз.
Каханне, бы рэшткі нябёскага раю,
Каб даў толькі Творца ў дастатку мне час.
У грудзях агеньчык душы неўміручай
Палае што сілы, крылаты, як птах.
Між хатаў плыве незабыўны, гаючы,
Кранаючы сэрца, чаромхавы пах.
І сэрцам міжволі любоў апануе
Да роднага краю, да маці-зямлі.
Лёс цяжкі, аднак мне ўсё роўна шанцуе,
Бо сілы даюць мне лясы і палі.
Я п'ю асадоду бяздоннага неба,
Мне золата шчодрае сонейка лье.
Спякота. Дажджу ўжо даўно просіць глеба.
Зноў вецер старонку жыцця загарне...
Свидетельство о публикации №111111008122