Спакуса
Аднойчы дзіўная жанчына
З тужліва-сумнымі вачыма
Сказала мне, што я -- мудрэц.
І, значыць, я -- яе мужчына.
Там, дзе яна -- мая Радзіма,
І мне з ёй трэба пад вянец…
Жанчына – цуд. Жанчына – мара.
Ды я счарнеў, нібыта хмара.
Душа не цешыцца мая.
Чаму не тут мая Радзіма?
Чаму яна мая жанчына,
Калі даўно жанаты я?
Нервова вочы праціраю.
Мінулы дзень прыпамінаю.
Ад жаху ў правым вуху звон.
Яе нясцерпнае жаданне
Прыму, нібы выпрабаванне.
А, можа, гэта толькі сон?
Адразу столькі пераменаў…
Яно, папраўдзе, і нядрэнна.
Але які з мяне мудрэц?
Бо тут, дзе любая жанчына,
Мая краіна і Радзіма.
І тут цярновы мой вянец…
Ніякай мудрасці. Самота.
Няёмка быць у ролі жмота.
Я балансую на мяжы…
Бо тая дзіўная жанчына
З тужліва-сумнымі вачыма –
Спакуса цела і душы.
Не адкажу на запрашэнне.
Сабе самому суцяшэнне:
Як-небудзь трэба так зрабіць,
Каб захацелася праверыць,
Каб захацелася паверыць,
Што так калісьці можа быць.
14 жніўня 2004 г.
Свидетельство о публикации №111111002048
Ведь ты мужик?
Решись уже!
Владимир Наливайко 11.11.2011 19:32 Заявить о нарушении