Горад абуджаны крыкам

Горад абуджаны крыкамі,
 Кпінамі і мітуснёй.
 Наша стагоддзе бязлікае
 Мае позірк не мой!
  Наша стагоддзе ганорыцца
Тэхнікай, космасам, “тлёй”…
Наша стагоддзе гаротнае
Гібее палыннай слязой! 
 Горад уранні трамваіцца,
 Горад уночы не спіць.
 Наша стагоддзе “тэхнічнае”
 Зяпай пачварнай крычыць.
  Зрушаны і зруйнаваны
Марамі, словамі строй…
 Наша стагоддзе бязлікае
Мае позірк не твой!


Рецензии