Чорнае на белым

Чорнае на белым,
Белае на чорным…
Я глядела ў неба і бачыла зоры.
У барвовай фарбе месяцовы скроні,
Я глядзела ў неба, зжаўшы крыж у далоні.
Я маліла неба за мою старонку,
Я прасіла хлеба жабраку ў катомку.
Каб вайна мінула нашы сенажаці,
Каб па дзецях мёртвых не плакала маці!
Я прасіла неба: “Дай мне крыху сілы,
Каб падняць змагла я Беларусь з магілы! “
Каб у пустэльным доме свечка загарэлась,
Каб туга-журбота ў белае адзелась…
І каб ззялі вечна месяцовы зоры!
Чорнае на белым,
Белае на чорным…


Рецензии
Дзякуй за верш!

Павел Можейко   27.09.2015 19:27     Заявить о нарушении