Надзея

Зноў гронкі ягад
дождж-плакун палошча,
зноў лісце коўдрай
ападае на зямлю.
А ўверсе  чуецца штось
вельмі сумна-сумнае,
нібыта неба нам
прадказвае бяду.
І я ў цябе
каторы раз пытаюся:
–  Скажы мне, любы,
              ці кахаеш  ты мяне?
Паміж пытаннем і адказам
час спыняецца,
але вяртае да жыцця надзея
не пачуць тваё кароценькае “не”.


Рецензии