Якiя шэдэуры стварае мастак-сакавiк!
Сівыя палотны грунтуючы марай-надзеяй,
Ён фарбы вясёлкі збірае на пэндзаля цвік
І ўводзіць у свет паэтычнай душой чарадзея…
Ў блакітных нябёсах малюе малінавы сон,…
Запэцканы снег падсіняе шыкоўным адценнем,…
Яго акварэлі змяняюць графічны сезон -
І зноў ажываюць пяшчотай паўтоны, паўцені…
Ён птушак фарбуе – каб радасцю дрэвы гулі,…
Звініць ручаямі, купае ў іх цёплае сонца,…
Спаўняе сімфонію “Цуды вясновай зямлі”,
Ўжываючы фарбы, і гукі, і пахі бясконца…
На дзіўную музыку промні мазкамі кладзе,…
Яскравым святлом сагравае жывыя малюнкі…
І шчасце ўдыхае… Вясна-прыгажуня ідзе!
Хто ў шапку не спіць, той збірае яе пацалункі…
Паэтычная станонка Таццяны Дзям'янавай www.lightynna.ru
Свидетельство о публикации №111110407663