Белыя Росы

Ля Дняпроўскага вытока
Мяне маці нарадзіла,
Бараніла ад усіх няўзгод.
Беларуская старонка,
Ты мой лёс,мая Радзіма,
Дабрыні і счырасці аплот.

          Прыпеў: Песня мая-крык жураўля,
                Ў срэбра апрануты гай.
                Доля мая-продкаў зямля,
                Белай расы родны край!

Прабачай мяне матуля,
Можа гэта сон дзяцінства,
Там азёры,хлебныя палі.
Мне спакойна і утульна
На далонях мацярынскіх,
На прасторах гэтае зямлі.

          Прыпеў: 

Гэты вось народ ад працы
Да пявучай птушкі ў сэрцы
Не апанаваць і не забіць.
Колькі ён крыві патраціў
у няволі ў ліхалецці,
Гэта нам ніколі не забыць!

          Прыпеў:


Рецензии