Перагортваю тыднi...
Недачытанай кнігі пад назвай “Жыццё” –
І не хцівым дарослым - цікаўным дзіцёнкам -
Паглядаю наперад: ці гэта не ўсё?
Ўжо мінула дзяцінства главу і юнацтва,
Дачытала да сталасці ( мудры сюжэт) -
І цяпер вырашаю, як тут затрымацца,
Каб яшчэ хоць крыху паглядзець белы свет.
То радкі праглынаю, то будняў малюнкі
Ўжо амаль ябыякава мелькам гляджу,
То шукаю ў святле для сябе паратунку,
То імглой настаўляю дурніцу-душу.
Не чытаю - бягу, нібы ў коле вавёрка,
А навокал мільгочуць абзацамі дні
І злятаюць нядзелі – бы ў жнівені зоркі -
Зіхатлівыя знічкі сярод мітусні.
Час пясочкам ссыпаецца: быў – і не стала,
І пад ногі ўжо коціцца лёс-дыямент…
А я ўсё не спыняюся, веку мне мала:
Я гартаю “Жыццё” - і зачытваю ўшчэнт.
Засталося адно – не сыйсці ў «Эпілогу»,
Не змахнуць у адчаі лісты са стала…
Я цягнуся з тугой,.. і гляджу на дарогу,…
І ў пустэчы пытаю: «Няўжо я жыла?»
Паэтычная старонка Таццяны Дзям'янавай www.lightynna.ru
Свидетельство о публикации №111103009085