Таццяна Дземьянава Солёный пот течёт по шее...
Салёны пот цячэ па шыі.
Зямля хістаецца ў вачах.
А я, шкадую сябе ў мыле,
Пухіры цісну на руках.
Спіна як проклята, не гнецца.
Узняць рыдлёўку цяжка зноў.
А за плячом сусед смяецца
З мяне і з градачкі маёй.
Я вар'яцею ад напругі,
На трох(!) трымаюся нагах.
І, хай сяброўкі злыя будуць,
Раптоўна мару ... мужыка б!.
Аб тым, з шырокімі плячыма,
Хто ўладкуе агарод,
Хто ўзіму будзе больш чым мілым,
І ложку дасць шалёны лёд.
Аб тым, хто надта не тлумачыць
Заўсёды ўсюды «на кані».
Але пакуль што дзесьці скача
Праз рукі іншых, не ў маі.
Не прыцягнуць яго размахам
Душы, прысмакамі стала,
Ні прыгажосьцю, што праз гмахі,
З юнацкай шчырасцю прайшла.
Ні тонкім густам, ні адзеннем,
Ні дэпазітам эскавэ,
Ні аксамітнай скурай – ценем,
Не пахваліцца ўжо мне...
Ніхто мяне не заўважае.
Хто вінаваты? Пэўна ж, я!
А мужыкі ўсё пралятаюць,
Як птушкі ў вырай да цяпла...
Салёны пот цячэ па шыі.
Зямля хістаецца ў вачах.
Жыву, не ўмеючы - на жылах.
Душу пухіры на руках.
Спіна праклятая не гнецца.
Падняць рыдлёўку ўсё цяжэй.
А за плячом сусед смяецца
Над доляй іншай, без надзей.
Свидетельство о публикации №111103007244