Крама

КРАМА.

Універмаг...
Універсам...
І – супермаркет...
Усё адразу можаш тут набыць.
Паклапаціліся,
каб час не трацілі мы марна...
А не магу я гэтых "монстраў" палюбіць!
      Зайдзеш,
      блукаеш
      сярод "вуліцаў-тавараў"...
      Усё,што трэба і ня трэба – ёсць!
      Усё,аб чым ты марыў,і не марыў.
      І роспач нападае...
      Прабачце,роспач нападае,а не злосць.
І справа жа не ў тым,
што грошай мала...
Што цэны тут – сабакі злобныя...
Знаходзімся мы тут,як на вакзале,
адзін другому – незнаёмыя.
       Няма каму кіўнуць...
       З знаёмым – не сустрэцца.
       У кожнага сваё:
       "Цягнік,вагон,і месца"...
І ўспомніў я маленькі магазін.
Па-беларуску называлі яго – крама.
Спачатку я заходзіў туды з мамай,
а потым,даручалі,бег адзін.
       Раслі даміны.
       Нараджалісь-паміралі людзі...
       А мы – хадзілі ў гэты магазін.
       Казалі – Наш.
       І верылі,што так заўсёды будзе.
Тут сустракаліся ўвечар,
пасля працы.
Пагаманіць аб важным нечым,
ці,проста “пасцябацца”.
       Рашалісь тут: “дзяржаўныя” задачы,
і што рабіць з суседам-алкашом...
Не супермаркэт,дзе атрымліваеш здачу,
і ў "клець" сваю
шматпавярховую
пайшоў...
     Універсамы...
     Супермаркеты...
     Цяпер няма, дзе сустракацца вечарамі...
     А ў магазіне тым,паверце,быў наш клуб,
     дзіцячая пляцоўка і народны суд...
     І называўся добра і пяшчотна –
     Крама...
                ***
                (28 кастрычніка 2011г.) 


Рецензии