Па Пастэрнаку

Той люты. Ўзяць чарніла, плакаць.
Пісаць аб лютым, сэрца рваць,
Да той пары, пакуль у хлюпоце
Вясне чарнець і дагараць.
Паехаць у далеч. Шукаць вецер.
І слёз чарноту. Шумны дождж.
І ўсё пісаць, пісаць аб нечым,
Што серабрыцца, быццам ноч.
Там з брудных дрэваў, як вуголле,
Сарвуцца птушкі. Шопат крылаў
Напоўніць неба шэрым болем,
Абудзіць крыўду дождж тужлівы.
І ў гэтых лужах, ў гэтым брудзе,
Як быццам сонца прамяні,
Звычайны нехта ціха будзе
Пісаць аб лютым у дзень вясны...

29.11.06г.


Рецензии