Пра мяне, пра цябе, пра iх

Са зломанным крыллем падае з неба
Апошнi анёл, чорна-белы анёл.
Нi твара, нi сэрца, нi рванага цела -
Звычайны прывiд без слёз, без крывi.
Да неба ляцеў, ды крылом зачапіўся
За брудныя мары - каменныя твары.
Хацеў даказаць, што вялікім радзіўся -
Аказалась - ніхто, разбітае шкло.

Стаіць і маўчыць - чарговы герой
У натоўпе рабоў, ганарлівых сабой.
Вырваўся з неба на шэрую землю -
А падняцца не здолеў у неадступную цемру.
Прагныя рукі крыло адарвалі -
Вобраз анёла пад гнёт пахавалі -
Так ён сапраўдней, больш чалавечы.
Адзіны з людзей. З тварам авечым.

2005


Рецензии