Наше богатство

Наша багацце.
 
Дзіцячы  Рай...
Ты –  у  такой далЕчы...
Дзяцінства Край – ДашкОўка-вёска...
Ой, збег бы я туды,..
калі б  была магчымасць збЕгчы…
Чаму  ўсё  лепшае –
ў мінулым, так далёка?..

       Ці ёсць на Свеце нейкае такое месца,
       дзе чалавек жыве,
       як птах, на вОлі?
       Ці гэта яму толькі што здаецца,
       у пошуках жыццёвых "лепшай дОлі"?..

      Маленства рвецца "крыху падарОслець",
      каб выйсці з-пад бацькоўскае апекі...
      Юнацтва спешна шлях ад Дому мОсціць
      у Невядомае...
      Бывай жа, кут маленькі!..

      Усё. Дарослы. Вось ён – я, разумнік!
      Жыццё прадоўжу – пад сваім кірункам!
      ...і, раптам, наступае час,
      даволі сумны,
      дзе – ўсё "ня так",
      як ладзілася ў думках...

      Усё ж, здаецца, добра...
      Усё ж, "як трэба"...
      Вось адбылося "Першае спатканне":
      дзяўчына-зорка, як упала з неба,
      і аддала табе сваё каханне...
      Упэўнены, што гэта – раз, і – назаўсёды!
      Няма нікога
      лепей на Зямным абшары!
      І не бывае лепшай асалоды –
      з каханай ноч бадзяцца
      да усходу...   
  І вось – сям’я.
     А, потым, гуртам – дзеці.
     І разумееш, з мілай рай – не "ў шалашы"...
     Бо ты – мужчына.
     і павінен: накарміць,абуць,адзець іх...
     І хату збудаваць...
   А на якія ж,брат,скажы,"шышы"?

   ...і – вось,упрогся ў працу, быццам вол ты...
     І – цягнеш,цягнеш,..
     да апошніх жыл.
     ...работа,адпачынак,сон,работа  знОўку...
     і не заўважыш,
     як жыццё сваё пражыў...

    Але,ты – не гаруй,
    і аднясіся да Жыцця з развАгай:
    жыві,як кажуць,да астатка дОнца!    
    Жыццё – крыніца...
    Да жыцця ў нас смАга,
    таму жыццё на Свеце і бяскОнцае...
 
    Ёсць жонка лЮбая,
    унукаў надарылі дзеці...
    Няўжо не бачыш,што ты –  БагацЕй!
    Жыццё прадоўжыцца –
    жыццём тваіх дзяцей.
    Нямала гэта...
    Бо няма багацця – большага на Сьвеце...
                *+*
       (уначы, 16 верасня 2011г.)


Рецензии