Беларускае
Глядзела праз вокны,
Глядзела ў твар.
І хуткім імгненнем,
І пылкім імкненнем --
Пажар!
Цалавала ў вочы,
Цалавала ў вусны,
Зцалавала ўсяго.
Кахала таропка,
кахала так моцна ---
Яго!
Ды скончылась казка,
Ды скончылась лета...
Усё аджыло.
І вывяла з хаты,
І выйняла з сэрца---
Яго!
І грукнула клямка,
І стукнулі дзверы.
Усё...
Пайшло, аджыло,
Адляцела ў вырай
Жыццё...
Свидетельство о публикации №111102200583
Дзякуй... Спадабалася...
Андрей Ястремский 22.10.2011 01:31 Заявить о нарушении