Восень

Восень сустракае пазалотай...
Так павольна кружыць лістапад,
Закрывае жоўтая лістота
Сумны і маўклівы далягляд.

І не бачна, як шарэе неба –
Мільгаціць ад золата ўваччу,
Жоўтым дываном заслана глеба…
І птушыных спеваў больш не чуць,

Толькі ціхі шэпт паміж лістотай
Захінае развітальны цень.
Восень аздабляе пазалотай
Кожны хмуры і маўклівы дзень.


Рецензии
Які цудоўны маляўнічы натхнёны верш! Нічога выдатней пра Восень на роднай мове я яшчэ не чытаў!
Дзякуй Вам ад усяго сэрца!

З павагай,

Андрей Ястремский   12.11.2011 19:46     Заявить о нарушении
Дзякую за цёплыя словы! Поспехаў у творчасци!

Надежда Петручук Филон   25.11.2011 00:36   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.