***
у жнівень.
мае фарбы
з'елі
жабы.
глядзяць
на мяне
лупатымі
вачыма:
дрыгва...
шэрасьць.
я лепей
за ўсіх
выдзраю
пазногці,
крывавыя
карціны
адсылаю
ў мінулае...
жабы
глядзяць
на мяне,
па зямлі
сваімі
лапамі
грукаюць.
цяжарнае
сонца
назірае
за ўсім,
што
са мной
абываецца,
і кожны
вечар
сыходзіць
за гарызонт.
яму непрыемна
глядзець,
яно пужаецца,
калі ўласнаю
рукою
сабе
разьдзіраю
жывот.
03.12.2010
Свидетельство о публикации №111102103160