***
тысячы празрыстакрылых
анёлкаў
танчаць
на падлозе.
я не магу адвесьці
ад іх вачэй.
яны бяруць за рукі
адзін аднаго
і водзяць карагод.
я чую гукі.
яны пачалі
сьпяваць.
я мусіў легчы
на іншы бок,
але мяне быццам
цьвікамі
прыбілі да ложка...
(сон, які падобны
на бясоньне...)
яны сьпявалі
аб белых ружах,
аб птушках.
мае вочы
гублялі прытомнасьць,
але штосьці трымала
вейкі зь верху...
цяпло.
раптоўна спыніўся
гадзіньнік.
анёльскія галасы
рабіліся грамчэй,
яны быццам грукалі
ў шкло
маіх паміраючых вачэй...
час болей не існаваў.
я.
я ня спаў.
20.10.2010
Свидетельство о публикации №111102103118