***

першапачатковы...
сьвет.
скура
колера
зорнага
сьвятла...

там,
дзе ты
была,
дзе ступала
твая
нага,
кветкі
ўздымаюць
свае пялёсткі.

тваё
цела
з воску.

ты робіш так,
што я
зьнікаю,
дастаткова
тольуі
дотыку...

(а ўначы
я зьбіраю
бурштын
на беразе...)

ты адчуваеш,
што лістапад
забіў
кастрычнік
і верасень.

мы зробім
труну
са шчырых
словаў
і выказваньняў,
з пер'еў
і яек
ластавак...

танчы,
лзяўчо,
танчы.
цябе
абірае
сьвет,
каб
зрабіць
зоркай...

ты будзеш
кіраваць
мной
як лялячнік...
а я толькі
казачнік,
хворы казачнік.

05.11.2010


Рецензии