Беларусь - наша Матушка

МінскіЯ ХРОНіКі. БЕЛАРУСЬ – НАША МАТАЧКА.

Беларусь, мая матачка,
хоць бы  ты ўцалела,
хмары зноў над табой,
Людзі тут ашалелі -
ў перакрэсці прыцэлаў,
ў скрыжаванні шляхоў...

     Беларусь – мая долечка,
     нарадзіўся я - Тут,
     быў Радзімай успоены
     дзеля працы, спакою...
     і кахаў я свой Кут.

Беларусь, я – твой дзетачка.
Хутка мне на пагост.
Шчасця дай, хоць падлетачкам,..
і  не тое,
што брэша нам
тэлебачны прахвост.

    Беларусь, мая любая,
    ты Адна ў мяне.
    То з Усходу, то з Захаду -
    хмары пруць на цябе.
    Беларусь – маці стомлена...
    Ты – адзіна на ўсіх.
    Твой народ – заняволены,
    і халопскі прыціх ...

Беларусь мая любая...
Без цябе нас няма.
Бо – ты нас парадзіла...
а таму і – Радзіма,
а таму і – МА-МА ...

    Беларусь – наша хатачка.
    Любы Кут – не калгас.
    Мары шчэ не растрачаны,
    веры свет не загас.
    не пакінем мы матачку,
    не пакінь і ты нас ...
                *+*
  У дзьве гадзіны ночы на другі дзень у месяцы лютым 2011 г.


Рецензии