У горадзе, дзе
І ўсё адно ў тых дамах – павукі і хімеры.
У горадзе, дзе не жадаюць сьмяяцца дзяўчаты,
Калі баяць сумныя казкі для іх кавалеры.
У горадзе, дзе давялося аднойчы мне ночыць,
А золакам вулкамі сьпехам сыходзіць нервова,
Пры гэтым з трывогай глядзець у сустрэчныя вочы
Хапаючы ротам туман і губляючы словы.
У горадзе,дзе я не змог стаць сваім і жаданым,
З тубыльцамі разам складаць для сьвіней хваласьпевы і оды –
Адгэтуль хіба што мой пах застанецца тыранам
У горадзе дзе…
у горадзе дзе…
у горадзе дзе…
не знайшоў я свабоды.
2011.
Свидетельство о публикации №111102006499
Браво Вам! Живіть довго!
Сергей Пикарось 08.03.2016 19:52 Заявить о нарушении