Россия о белорусах и их шиповниках
РАСЕЯ аб БЕЛАРУСАХ і іх ШЫПШЫНАХ.
О! Мае дзеці, беларусы!
Я – Маці ваша!
Я – ваша Радзіма!
Калісь даўно
схацела вас сабе замУсіць…
Таму –
на сваё шчасце
вас – парабаціла.
Пакуль раслі –
турбот было... і бОляў...
ПрыхОдзілась і забіваць вас,і няволіць...
Бо ў дзяцей – які жыццёвы вопыт?
Каб вас дзіды
шыпшыны вашай не калолі,
шыпшыну
агароджвала ад вас
калючым дротам.
Такі ў Расеі-маці клопат...
Такая у Расеі мацярынская пякОта...
У кожнай з’явы
ёсць прычына.
Прычына ж –
не бывае "па сабе самА".
Казала ж вам:ну,анічога ў кусціках шыпшыны
таемнага,й сакральнага няма!
Дык не ж,
як неразумныя дзіцЁнкі,
дзярЭцесь скрозь
мой клапатлiвы дрот.
Калючы...
Бачна ж,што туды – ня трэба!
Як дзікунЫ ганЕбныя,
шыпшыну дзікую
кладзеце сабе ў рот,
і называеце
яе – сваёй Радзімаю...
АтрЫмліваецца,
Я – Расея, вам чужынка?!
І што мне з вамі,
пасля столькіх клопатаў
рабіць?
Пакінуць не магу...
Не пражывЕце самі...
Ой, раззлавалі,..
раззлавалі...
Ой, прЫдзецца мне зноўкі вас пабіць!
(20 кастрычніка 2011г.уначы…)
Свидетельство о публикации №111102000638