Замкнёнае кола
І не бачыш ніякага выйсця…
І здаецца табе, што вось-вось упадзеш,
І так хочацца часам забыцца.
Паглядзі ў вышыню, выйсце ўсё ж такі ёсць,
Падымі свае вочы да Бога
І адчуй сваім сэрцам, як любіць Хрыстос.
Ён адкрыў у бяссмерце дарогу.
Забівалі у рукі цвікі… Адкажы:
За цябе Кроў лілася Святога?
За цябе Ён пакуты панёс на крыжы,
Каб паверыў ты ў вечнага Бога?
Прыпыніся… Бліжэй да Хрыста падыдзі,
Углядзіся ў ласкавыя вочы.
На Ісуса з любоўю, павагай зірні,
Дапаможа заўжды табе Ойча.
Свидетельство о публикации №111101805480
светам і радасцю, жаданнем
дапамагчы людзям,якія апынуліся ў безвыходнасці,
магчыма толькі таму, хто перажыў
стан душы безвыходнасці
і здабыцці шчасце ў Хрысце!
Вельмі добрае!
Виктор Пригодич 28.02.2012 15:09 Заявить о нарушении