Дабраславеннi
І як бы ні ішла жыцця дарога,
Якім ні быў бы Ваш складаны лёс,
Дабраславенняў зычу вам ад Бога.
Бывае, сонца свеціць у вачах,
Усмешкай адбіваецца на вуснах,
А часам сэрца апануе жах
І змрочна там становіцца і пуста.
Жыццё – сукупнасць зладжаных гадоў…
У іх – пяшчота, цішыня, трывога,
У іх ёсць радасць, роспач, і любоў…
Дабраславенняў зычу Вам ад Бога.
Свидетельство о публикации №111101805453