Дарога у пекла
Сэрца ціскаю ў далонях
То пяшчоты, то тугі...
Боль. Нястрымны боль у скронях!
Памажы, мой дарагі!
Не... Не вернешся... Не чуеш...
Да другой пайшоў мяжы.
Баль свой з дэманам святкуеш.
Што ж застанецца ў душы?
Дзе анёл твой, даны Богам?
Мусіць, плача над табой?
К пеклу змошчана дарога
Золатам, нібы крывёй...
Свидетельство о публикации №111101706799
Дык дзе ж той Анёл? Мо яго не трэба:
Само шчасце прыбяжыць..?
Будзем жыць і не тужыць!
Спадабалася і прыемна, што я не адна з беларусак.
Заходзьце, калі пажадаеце...Буду рада! Я тут толькі год, спрабую сілы)))
З павагай! Людміла
Журавушка 1 05.01.2014 21:48 Заявить о нарушении
Татьяна Фурсова -Павловец 08.01.2014 15:53 Заявить о нарушении