Каляровае неба, як быццам у каву...

***
Каляровае неба, як быццам у каву
Хтосьці ўзяў ды наліў малака –
Так прыдумаў кастрычнік загадку-забаву,
Так малюе па беламу небу рука.

Каляровае неба вісіць над краінай,
Нават птушкі ужо не трывожаць яго,
Ды хістаецца лісцік стальной павуцінай,
Ды сумуюць счарнелыя шапкі стагоў.

Каляровае неба маўчыць і ліецца,
Нібы поіць санлівыя стужкі дарог.
І калі не жыццё, дык хоць дзень удаецца,
Нібы моліцца ў небе нястомны наш Бог.


Рецензии