Ефрасиння Полацкая
Вела ўперад светлы наш народ.
Імя яе святая Ефрасіння,
Хрыстос нам падарыў яе прыход.
Унучка Чарадзея Ўсяслава,
Калі было дванаццаць толькі год,
Пакінуўшы быццё сваё і славу,
Пайшла ў манастыр ад усіх прыгод.
Царкве служыць яна дала зарок,
Служыла і малілася увесь час.
Яна анёл для нас, і наш прарок,
Малілася...малілася аб нас.
І строіла царквы яна і храмы,
Пісаць яна вучыла і чытаць.
Людзей лячыла, загойвала ўсе раны
І памагала людзям усім на ногі стаць.
Па гроб гасподні у зямлю святую,
Яна пайшла ў старасці у паход,
І нахіліўшы галаву сваю сівую,
Загінула адзначыўшы ўзыход.
Яна не знікла, побач з намі дух,
Ад бед усялякіх памагае нам.
Агонь душы яе не знік і не патух,
Нясе дабро усім: і нам, і вам!
Свидетельство о публикации №111101701029