Човен жыцця

Хвалі хістаюць ва ўсе бакі,
А ты не спыняйся
Плыві,
Руш наперад.
Хай табе не бракуе веры,
Што заўтра будзе інакш,
Што сны пралятуць праз Ламанш
І завітаюць да мяне.
І я нібіта ў сне
Напішу, як мы
Па розныя бакі
Плывем ў чоўне.
Ды няма ракі.


Рецензии