***

          Непаўторнаму А.С.

У прадчуванні імгненнай восені,
У забыцці, у творчай прорве - 
Ісці наперад,
Складаць свет нанова,
Прыдумаць слова,
Дзею, жэсты. Зноўку
Паставіць п'есу ў тэатры ценяў.
Без вопраткі,
Без масак,
Без адценняў.
Такімі, як ёсць
Стаць на калені прад Богам,
Бо больш, як гэта няма нічога.


Рецензии
Вот правильно! Надо всегда быть таким, как есть!
Будьте!

Алвенс   16.10.2011 19:12     Заявить о нарушении