***

Дазволь мне з рэўнасці адвечнай узысці,
Удыхні маўчанне цяжкае, нямое….
Дай выпіць слёз і прыйду я жывою,
Калі малітвы скончацца. Сыдзі
З гарачых зорак. Апраніся ў слова.
Складзі мне песню белых крылаў зноў.
Перакладзі на мовы ўсе любоў
І стань маёю некранутай мовай!


Рецензии