***

А мы з табою з адной нядолі,
Са слоў "ніколі" збярэм наш сон.
На ўлонні лета, бы дзеці болю,
Хаваем шчасце пад парасон.
Пад свой ружовы хаваю ўпотай
На цёплых вуснах тваю душу…
А ты пад чорным-ці адзіноту,
Ці так - хаваешся ад дажджу.


Рецензии