***
Жаночай далоні... У сумным тым сне
Ёсць ветраны дах. Сёння толькі павер мне!
Павер, як ніколі не верыў ты мне!
Як вецер шуміць і скрозь пыл замірае!
Так, свет пакідала…
- Пастой жа! А я?
- За памяць маю дацалуе другая
Сягоння самотай пакрыўджаная!
Сягоння...
- А верыш, я іншаю стала!
...Ёсць шчасце пабачыць зямную Вясну!
Увечары плачу, а зранку кахала,
Ды ноч праглядзела, на золку засну...
Свидетельство о публикации №111101409079