Парасон

Раскрыю парасон
Узбуджаная трошкі.
Я цэлы тыдзень сон
Гляджу на змятым ложку.
Як першы снег бяжыць
Па ночы ў свет вакзала.
Сняжынкаю блішчыць
Імя, што спазнавала!
Чые? Глытае зноў
Шматкроп'е. Кажаш смела:
- Хай твар зямны любоў
Кладзе на аркуш белы!
- Пячатка для ахвяр!
Смяешся ў процьме. Дзе ты?
Ніхто не цалаваў
Каханку як паэта.
Цягнік халодны крык
Кідае ў твар перону.
Так хтосьці мілы знік
У вусені вагонаў...
Зноў дождж і парасон...
Пяшчотным быў, як кошка
Вясновы позні сон
І снег пярын на ложку.


Рецензии
Чую верш песняй! Прыгожа!

Лаззаро   30.04.2015 10:21     Заявить о нарушении