***

Аблятае задумлівы сад,
Жоўты яблык зрываецца з голля.
Да цябе, як да колішніх страт,
Не дайсці, не даплысці ніколі.

Сіні прыцемак. Сонца ў траве.
Дзень адыдзе за сонны пагорак.
Нехта яблыкі ўночы страсе
Разам з кроплямі жнівеньскіх зорак...


Рецензии