Признание прокурору Республики

ПРЫЗНАННЕ  БЕЛАРУСКАГА  ПЭНСІЯНЭРА
ПРАКУРОРУ  РЭСПУБЛіКі  БЕЛАРУСЬ.

Ой,што дзеецца на свеце…
Поўны "3,14.....",але,ня буду матам…
Уся дзяржавачка ў бядзе!
А ўсё яна – "калона пятая"!
"прэзыдэнт" пра гэта – кажа!
Пішуць СМі,чытаў уважліва...
А ў натуры? Хто?! ...і дзе?!

І, каб дзяржава не прапала,
каб жыла,
як "прэзыдэнту" трэба...
Склаў у катомку: лусту сала,
дзьве цыбулі, й крышку хлеба.
Ды й пайшоў здавацца.
Трэба...
Трэба прызнавацца...
Бо з Улад будуць смяяцца –
Прывід дзе?
Ну,той,што змог прабрацца
к нам з Яўропы...
І,давай жа тут бадзяцца...
Па Радзіме,гад! Па Беларусі-маці!

Прывід ходзе ў Беларусі!
Прывід той “калоны”!
Нешта ж прывід той замусіў?
Можа "прэзыдэнта" ўзяць ў палон?

Я – пайшоў..
Дык – не пушчаюць!
- Хрыч стары,чаго табе тут трэба!
- Я да пракурора справу маю!
- Я пра "пятаю" яму распавядаю!
А яны мяне – па карку...
А яны мяне – у хрэбет...

Галашу,а не баюся:
- Прапусціце,гады,сей мамЭнт!
Можа я – шпіён,й здаюся...
Можа,нават,ЦэРэУшны рэзыдЭнт!

Заламілі рукі,напрач...
Ой,..скажу вам,..
хлопцы-дзюжалі...
Паперва катомку абшманалі...
Не ратазеі... прафэс-с-сыяналы...
"Наркату" якусь шукалі...
А ў катомцы: хлеб, ды – сала!
Бонбу тожась – не знайшлі...

Хтось,кудысь,камусь пазвоніў...
Павялі,закончыў шмон.
Здагадаўся,пракурор дазволіў...
Можа,і ўпраўду я – шпіён!

Кабінэт,скажу вам,спраўны…
Точна – тут Вялікі Чын!
Кажа Чын:
- Я – пракурор.Давай дзядок усю праўду –
 чаго прыпёрся? І – за чым?..

Я,канешне,соплі выцер
пінжаковым рукавом...
- Што хаціце,то – рабіце,
але я тут – падзялом!
- Гэта я.той самы,з "пятай",
што "калонаю" завеце.
Вораг Шурыкаў пракляты,
што жыве на гэтым свеце…
- Гэта я – скупіў той цукар,
што ляжаў у магазінах...
- Гэта ж я,старая сука,
пра запас купляў бэнзіна...
- Соль каменную павыграб,
і даляры ўсе – скупіў...
- Гэта ж я,той самы вырадак,
што дзяржаву пагубіў...
- Усё,што надыць,і не надыць,
паскупляў… А нахрын ента?..
- Гэта ж я,старая жаба,
увёў у сорам "прэзыдэнта"...

- Вось ён – я,вяжыце рукі,
бо – палезу зноў ў кішЭнь,
зноў пайду,чагось куплю там...
Што ня скуплена яшчэ...
- Арыштуйце! Пасадзіце!
Пакуль дзяржаву не змарнЕў!
– Ёсць пытанне... прасвяціце...
Пакуль сяжу,..
мой пэнсіён...
будзе для мяне капіцца?..
І як? З працэнтамі,ці не?

(уначы 8 кастрычніка 2011г.)


Рецензии