Беларусь. Притча

***ПРЫТЧА.
(...няма нічога лепей, як насалодвацца чалавеку справамі сваімі:         
таму што – такая доля яго; бо хто прывядзе яго пагледзець
на тое, што будзе апасля яго?   –Кніга Экклезіаста.гл.3.ст.22)

Пад вечар птушкі ў гае замаўчаць…
І застракочуць конікі у ржаным хлебе…
Змарыўшысь, мы кладземся моўчкі спаць…
... а зоркі прачынаюцца на небе ...

Ах, божачкі, ніколі ж не сканчаецца работа!
У прыцемках, бяз сіл, кладземся спаць…
Бо, з раніцы, назаўтра, праца,
йзноў – да пота...
... а  месяц  толькі  выйшаў  пагуляць ...

Ад раніцы да ночы:ў полі – жонка,..
мужык  –  іную справу дзесьці робіць.
Маўклівая вячэра у пацёмках…
і – спаць, бо на размову любу –
сіл і дум не хопіць…

... а там, наверсе, Месяц   –  лепшы хлопец неба,
па Млечным шляху выйшаў пахадзіць.
Дзяўчатам-зоркам жа, вядома ж трэба
сабой палепш зіхнуць,
і між сабой пагаманіць…

Дык можа так: 
паелі, ды й  –  на ганак …
Каб там, прысеўшы поруч, слухаць ціха ноч…
Забыўшыся  пра стомленасць,
пра  заўтрашні працоўны ранак…
 ... глядзець, глядзець, удвух, на гэту прыгажосць ...
Як там, на небе, месяц,
быццам хлопец з вёскі,
сустрэўся,ненарокам,з чарадой дзяўчат…
А ён – вялікі, месяц, значыцца – высокі...
Яшчэ, й бландын,.. ну, як тут прамаўчаць.

Гамонка ў небе, зорачкі хахочуць!
Мігценне іхняе – то тут,то там…
Размовы нейкія вядуць,..
а па-вясковаму, балбочуць.
... і к зорачкам пяшчота, як к дзіцям ...
               
... і як жа добра, так, удвух, ў цішы, пасЕдзець,
і памаўчаць,.. трымаючысь за рукі...
І муж  –  ужо сябе ня лічыць дзедам,
і жонка – прыгажуня-зорка, а не якаясьці старуха. 

Няма устатку: нега і пяшчота...
Навокал ноч, наверсе – бесканечнасць...
А мы – удвух.
Навошта зараз нам яшчэ кагота?
... і разумееш, што любоў, гэта – навечна ...

... а сонца, раніцой, пагоніць спаць “хлапца”...
... і зорачкі паціху дзесьці знікнуць ...
Нічога! 
Праца – ўдзень.
Пасля вячэры  –  ганак.
... і пачакаем разам месяца ...
... а зорачкі, як мы да іх, да нас з табой,прывыкнуць ...
*   +   *

(ноччу, 27 мая  2011г.у горадзе Косава. Жанчыне-жонке маей любай прысвячаю)


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.