А мир вокруг прекрасным создан...
А СВЕТ НАВОКАЛ ЎСЁ Ж ЦУДОЎНЫМ ЗРОБЛЕНЫ…
Бывае,.. ўвечар сумна,.. мо,з устатку…
А мо,.. ад прычапіўшыхся бязладдзяў...
Іду у прыцемкі,на ганак,з хаты.
Каб з Светам і з сабой,па-чалавеччы,разабрацца.
Згарае сонца... Засынае дзень...
Стаміўшыйся ад спраў неверагодных.
І я – адзін,на ганку,ў цемнаце...
І думаю,што Свет навокал,ўсё ж цудоўным зроблены.
Трава ля ганка... Ну,трава,й трава...
А ты прыляж і вокам паглядзі на дробязі.
Такое там жыццё,што кружыць галава...
Маленькі Свет... А як складана зроблены.
Якой там толькі жыўнасці няма...
Не падлічыць букашак розных... Мама родная!
Паўзуць-снуюць ад ранка да цямна...
О,Божа ж мой... Як тут – ашаламляльна зроблена...
Удзень ідзеш,.. у адзіноце,ў клопатах сваіх.
Ад думак пра заробкі,нават згорблены.
А птушка ў лісцях запяе,... і мы ўжо - ўдваіх...
Ах,божачкі... І ў гуках добра так пароблена...
Сярод натоўпу чалавек,як я,кудысь спяшыць.
Сустрэнемся вачамі... Усміхнецца мне ён,добра так...
І пасвятлее на маёй душы...
Цудоўнымі людзьмі наш Свет напоўнены.
Бывае,ўвечар смутак дастае...
Ўладкоўваецца у сэрцы,як у роднай хаце.
Іду на ганак... Там,навокал - Свет,дзе ўсе – свае.
Ад дрэў,да зорак...
Жонка выйдзе,побач сядзе...
Вось ім усім магу і сэрца дараваць я...
**+**
(уначы 1 верасня 2011г.)
Свидетельство о публикации №111100709765
Якой там толькі жыўнасці няма...
Не падлічыць букашак розных... Мама родная!
Паўзуць-снуюць ад ранка да цямна...
Верш спадабався!
Гонтарева Тамара 29.05.2012 23:36 Заявить о нарушении