Свинья в огороде. К сожалению - не басня

... дзяцінства,.. Дашкоўка, што пад Магілёвам,... 1955 год...
СВіННЯ Ў ГАРОДЗЕ, і,НАЖАЛЬ,НЕ БАЙКА.
 
З дзяцінства засталося ў памяці...
Паслала мяне маці...
Каб бег я хутка-срочна,
каб гнаў свінню  з гароду,
бо - з’есь,зараза,і гуркі,й капусту...
а што не з’есь,зараза,
пысаю ўскалоча...
пабег,малы...
...яшчэ ня ведаў я свінячую пароду...
пабег,як быў: басы,трусы ды майка...
і нават без дубца якога...
- Гэй,ты,парсюк,ану,адсюль - да лужы !
Ты ж што ж,гаўнюк,гарод наш рушыш !
Пайшла адсюль – твой агарод – памойка !
Давай,з гароду рухай !
...ня здвіглась з месца Бегамотсвінюха...
...ну,бачыць,малы,росту ў мяне нямнога...
затопча,гадзіна,малога...
За маткай бегчы,.. ці прасіць аб помачы суседа...
Зусім жа  блізка,тут,за агарожай...
Ён жа – дарослы,ён жа дапаможа...
Але,маркую,што паркан –мяжа,.. не пераскоча...
Свіння ж чужую працу жраць ахвоча...
Заплакаў я спачатку ад бяссілля...
А потым засмялеў – гарода ж жалка!
Я ж з матачкай яго сажаў,палоў,ды паліваў,
ваду цягаючы з дашкоўскай рэчкі.
і зразумеў,што на свінню
не словы трэба,і ня рэчы...
трэба палка...
Вось так,з дзяцінства,нас жыццё пакрыху вучыць:
з Свіннёй ня трэба ўступаць у спрэчкі.
Няма ў Свінней сумлення ці  любві.
Рабісь дарослым.
і суседзей  ў  дапамогу не заві,
тым болей  мамку.
Рабісь дарослым  змалку.
Свіння залезла ў твой гарод -
бярыся сам за палку!
                **+**
     (  ...надвячоркам у Мінску 04 лютага 2011г.)   


Рецензии