Хроника города
Мой горад...
і калі ж ты стаў маім?...
Бо - нарадзіўся я на вёсцы.
Вялікі ты,прыгожы,моцны...
Здаецца,што заўсёды ты бяжыш...
А гэта ж я - кручуся тут,як мыш...
Усё. Стаю.
Давай ка,разам пастаім.
Падумаем,чаго ж нам не хапае,
што я - цябе,а ты - мяне...
ніколі не вітаем?
Мой горад...
Ты даўно ўжо стаў Маім.
Тут жонку любую сустрэў,
і - нарадзілісь дзеці.
Дашкоўка-вёска...
...ў дзяцінстве дзесьці...
Я - тут жыву.
Чаму ўвесь час бяжым?
І хто я для цябе,
скажы?...
Давай прыпынімся,абодва,..
пастаім...
І ціха пагутарым аб жыцці...
Аб тым,што дзелім на дваіх:
і шчасця кус,
і ліхалеццяў горы...
Мой сябр,мой Мінск,мой любы горад...
***
(уначы 10 верасня 2011г.)
Свидетельство о публикации №111100600749